Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у рэйтынгах 2011


Якое месца Беларусь займала сёлета ў рэйтынгах міжнародных арганізацый?

Heritage Foundation і газэта The Wall Street Journal – агляд стану эканамічнай свабоды ў сьвеце. 179 краінаў

Экспэрты Heritage Foundation і The Wall Street Journal вызначаюць эканамічную свабоду як «адсутнасьць урадавага ўмяшаньня альбо перашкоды вытворчасьці, разьмеркаваньню і спажываньню тавараў і паслуг, за выключэньнем неабходнай грамадзянам абароны і падтрымкі свабоды як такой».

Індэкс эканамічнай свабоды вымяраецца паводле дзесяці паказчыкаў: свабода бізнэсу; свабода гандлю; падатковая свабода; свабода ад умяшаньня ўраду; валютная свабода; свабода інвэстыцый; фінансавая свабода; абарона правоў уласнасьці; свабода ад карупцыі; свабода працоўных адносін.

Чым вышэйшае месца ў рэйтынгу – тым ніжэйшы ўзровень эканамічнай свабоды ў краіне.




Transparency International. Індэкс успрыняцьця карупцыі (Corruption Perceptions Index, CPI) (паводле экспэртных ацэнак), 183 краіны.

(шкала ацэнкі – ад нуля (высокі ўзровень карупцыі) да дзесяці (адсутнасьць ці мінімальная наяўнасьць карупцыі)).

У індэксе карумпаванасьці найбольш высокае, першае месца, што азначае мінімальны ўзровень карупцыі, заняла сёлета Новая Зэляндыя. На другім – Данія, на трэцім – Фінляндыя. У дзясятку найменш карумпаваных краінаў таксама ўваходзяць Швэцыя (4 месца), Сінгапур (5), Нарвэгія (6), Галяндыя (7), Аўстралія (8), Швэйцарыя (9) і Канада (10). Беларусь – на 143 месцы. Разам зь ёй яго дзеляць Азербайджан, Нігерыя, Маўрытанія і Расея.




“Freedom House”, “Свабода ў сьвеце- 2011” – агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў у сьвеце. 193 краіны

Беларусь ужо шмат гадоў – у катэгорыі несвабодных краінаў. У катэгорыі “Палітычныя правы” Беларусь атрымала найгоршую адзнаку – 7 балаў, у катэгорыі “Грамадзянскія свабоды” – 6 балаў.

Такія самыя паказчыкі палітычных і эканамічных правоў — у Кітая, Чада, Кот-д'Івуар, Савудаўскай Арабіі. Сірыіі, Лаосу. Горшыя – толькі ў Лібіі, Бірмы, Судану, Самалі, Паўночнай Карэі, Узбэкістану і Туркмэністану.

Паводле клясыфікацыі Freedom House, некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны паводле палітычных і грамадзянскіх правоў маюць паказчыкі, процілеглыя беларускім: Літва (1-1), Латвія (2-2), Польшча (1-1), гэтыя краіны лічацца свабоднымі, Украіна з паказчыкамі (3-3) – часткова свабоднай краінай, Расея – несвабоднай з адпаведнымі паказчыкамі (6-5).


“Freedom House”, Індэкс свабоды слова-2011, 196 краін

Чым вышэйшае месца краіны ў індэксе, тым горшая ў ёй сытуацыя са свабодай слова




Сусьветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя , “Doing Business 2012”, ацэнка ўмоваў вядзеньня бізнэсу ў 183-х краінах

Краіны, уключаныя ў рэйтынг "Doing Business", ацэньваюцца паводле 11 паказчыкаў, у тым ліку: выдаткі пры стварэньні, функцыянаваньні і закрыцьці кампаніі, выдаткі пры атрыманьні дазволаў на будаўніцтва, сытуацыя з найманьнем працоўнай сілы,падатковы клімат.

Першыя 5 месцаў у рэйтынгу занялі сёлета Сінгапур, Ганконг, Новая Зэляндыя, ЗША і Данія, апошнія 5 – Гана, Эрытрэя, Конга, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка і Чад.

Чым вышэйшае месца ў рэйтынгу, тым горшыя ў краіне ўмовы вядзеньня бізнэсу




Legatum Global Prosperity Index, брытанскі аналітычны цэнтар, рэйтынг усясьветнага дабрабыту, 110 краін


Індэкс падлічваецца паводле 8 паказьнікаў: ВУП на душу насельніцтва, якасьць адукацыі і аховы здароўя, бізнэс і інавацыі, эфэктыўнасьць кіраваньня, бясьпека, сацыяльны капітал і асабістая свабода.

Чым вышэйшае месца ў рэйтынгу, тым ніжэйшы ўзровень дабрабыту.



• Рэйтынг ацэньвае сытуацыю ў папярэднім годзе, сытуацыя ў Беларусі ацэньвалася да эканамічнага крызісу 2011 году


Democracy Index, падлічваецца штогод дасьледным цэнтрам Economist Intelligence Unit часопісу Economist, 167 краін.

Індэкс дэмакратыі вымярае ўзровень дэмакратыі ў дзяржаве і заснаваны на мэтадалёгіі экспэртных ацэнак і выніках апытаньняў грамадзкай думкі ў адпаведных краінах, якія характарызуюць стан 60 ключавых паказчыкаў, згрупаваных у пяць асноўных катэгорый: выбарчы працэс і плюралізм, дзейнасьць ўраду, палітычны удзел, палітычная культура, грамадзянскія свабоды.

Чым вышэйшае месца краіны ў індэксе, тым менш у ёй дэмакратыі. Паводле індэксу Беларусь і Расея сёлета былі аднесеныя дасьледнікамі Economist Intelligence Unit да аўтарытарных рэжымаў, Польшча, Літва, Латвія і Ўкраіна – да няпоўных дэмакратый. Летась Расея разглядалася як гібрыдны рэжым, Беларусь – як аўтарытарны.




Індэкс недзеяздольнасьці дзяржаў (Failed States Index 2011)

Часопіс "Foreign Policy" і дасьледчы цэнтар Fоund for Peace (Вашынгтон), 177 краін

Індэкс закліканы ацаніць здольнасьць уладаў кантраляваць цэласнасьць тэрыторыі, а таксама дэмаграфічную, палітычную і эканамічную сытуацыю ў краіне

Індэкс падлічваецца паводле 12 паказчыкаў, сярод якіх узброеныя канфлікты з суседзямі і ўнутры дзяржавы, уцекачы, эканамічнае разьвіцьцё і ВУП на душу насельніцтва, сярэдняя працягласьць жыцьця насельніцтва, сытуацыя з правамі чалавека, уплыў службаў бясьпекі на жыцьцё ў дзяржаве, разьяднанасьць палітычных элітаў. Чым вышэйшае месца, тым больш дзеяздольная краіна.




Human Development Index, справаздача ААН аб чалавечым разьвіцьці 2011 году

Рэйтынг, які базуецца на трох паказчыках: працягласьць жыцьця (у Беларусі 70,3 года), сярэдняя працягласьць навучаньня (9,3 года) і ВУП на душу насельніцтва (13 439 даляраў).

Чым вышэйшае месца ў індэксе, тым горшае разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу ў краіне.




Рэйтынг міралюбнасьці - 2010

Інстытут эканомікі і міру, Сіднэй (Аўстралія), 153 краіны

Рэйтынг міралюбнасьці па выніках аналізу 23 паказчыкаў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцьця краіны, уключаючы такія пытаньні, як удзел у збройных канфліктах, узровень самагубстваў, колькасьць людзей у паліцыі і службах бясьпекі, выдаткі на войска, гандаль зброяй ды ўзровень даступнасьці зброі для грамадзян.

Чым ніжэй стаіць краіна ў гэтым штогадовым рэйтынгу, тым больш міралюбная палітыка ў гэтай краіне.




Вымярэньне інфармацыйнага грамадзтва: 2011 год, Міжнародны саюз электрасувязі (International Telecommunication Union), 152 краіны

Індэкс інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў разьлічаны па 11 паказчыках, якія адлюстроўваюць, у прыватнасьці, доступ да гэтых тэхналёгіяў, узровень іх разьвіцьця, навыкі працы насельніцтва зь імі ды іншае.

Чым вышэйшае месца ў індэксе, тым горш у краіне разьвітыя інфармацыйныя тэхналёгіі, на першым месцы ў індэксе – Паўднёвая Карэя , на апошнім – Чад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG