Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Хмарны халодны дзень, ад — 1 да — 4.
У БЕЛАРУСІ

Шклоў. У мясцовай калёніі Мікола Статкевіч бярэ шлюб з Марынай Адамовіч.

Менск. Круглы стол па выніках трэцяга форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, які прайшоў 28-30 лістапада ў Польшчы. Пачатак у 10.00. Тэл.: (029) 633-89-93.

Менск. У бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) прэзэнтацыя новай энцыкляпэдыі «Максім Багдановіч» пра жыцьцё і творчасьць паэта. Пачатак у 15.00.

Віскулі (Берасьцейская вобласьць). Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 20-м угодкам распаду СССР. Арганізатары — аналітычны цэнтар EcooM, расейскі Інстытут праблем глябалізацыі, польскі Цэнтар геапалітычнага аналізу пры падтрымцы міністэрства інфармацыі Беларусі і Берасьцейскага аблвыканкаму.

Менск. У кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а) аўтограф-сэсія Паўла Касьцюкевіча з нагоды выхаду яго кнігі прозы «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Пачатак у 19.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі. У аснове Дня чэкіста ляжыць падзея расейскай гісторыі. 20 сьнежня 1917 году ў Расеі была створаная Ўсерасейская надзвычайная камісія — ВЧК. А ўзначаліў яе ўраджэнец Беларусі Фэлікс Дзяржынскі.

1927 — упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок.

1937 — у Менску карнымі органамі НКВД былі расстраляныя гісторык прафэсар Васіль Дружчыц і мовазнавец акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч.

2001 — скончыў жыцьцё самагубствам гомельскі актывіст незарэгістраванага маладзёвага руху «Зубар» Андрэй Зайцаў. Яму было 24 гады, і прычынай ягонае сьмерці калегі называюць псыхалягічны ціск на хлопца з боку супрацоўнікаў КДБ.

Нарадзіліся:


1836 — Мэндэле Мойхер Сфарым, пісьменьнік, заснавальнік новай габрэйскай клясычнай літаратуры. Прыйшоў на сьвет у Капылі.

1840 — Казімер Альхімовіч, мастак-рамантык, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1890 — Аскар Марыкс, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага дэкарацыйнага мастацтва, тэатральны мастак, графік, пэдагог, народны мастак Беларусі.
365 ДЗЁН ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

«Амапаўцы ішлі на людзей, як камбайны па пожні»
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Скажы мне, сярмяжнік! Скажы мне, маркотны!
Адкуль ты? Адкуль ты? З нядоляй сваей
Чаму век снуешся пуцінай гаротнай,
Чаму ты ўсіх чыста бядней і цямней?

Уладзіслаў Галубок
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG