Бэтлеемскі агонь у Менску
Напярэдадні сьвята Раства Хрыстова ў архікатэдральны касьцёл Панны Марыі ў Менску дастаўлены агонь з базылікі Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Беларускія каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у менскую архікатэдру. З галоўнага каталіцкага храма ён быў перададзены ў іншыя касьцёлы і парафіі Беларусі. У Беларусь агонь з Бэтлеему прыбыў дванаццаты раз.