Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: «19 сьнежня завяршылася лібэралізацыя Беларусі»


Марылюіза Бэк
Марылюіза Бэк

Дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк зрабіла заяву ў сувязі з гадавінай жорсткага падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў у Менску.

Паводле словаў Бэк, падаўленьне пратэстаў супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Менску завяршыла асьцярожную лібэралізацыю і вярнула Беларусь, так бы мовіць, «у ледзяную цішыню могілак».

Нямецкая дэпутатка адзначае, нельга мірыцца з тым, што цяпер у цэнтры Эўропы ў дачыненьні да апазыцыянэраў на сталінскі капыл праводзяцца арышты, што гэтых людзей кідаюць у турмы і ўжываюць супраць іх катаваньні. Пазбаўленьне зьняволеных кантактаў зь іх сем’ямі і адвакатамі яшчэ адно сур’ёзнае і непрымальнае парушэньне правоў чалавека. І на гэта адэкватна і выразна адрэагаваў ЭЗ. Палітзьняволеныя ў Беларусі павінны быць неадкладна вызваленыя і без усялякіх умоваў рэабілітаваныя.

У сваёй заяве Марылюіза Бэк спынілася таксама на лёсе асуджаных на сьмерць фігурантаў па справе выбуху ў менскім мэтро Канавалава і Кавалёва. Яна лічыць, што гэтых маладых людзей, чыя віна выклікае сумневы, прынясуць хутчэй за ўсё ў ахвяру лукашэнкаўскай уладзе. Нямецкая дэпутатка заклікала Расею выкарыстаць свой уплыў на хаўрусьнікаў Лукашэнкі з тым, каб прадухіліць сьмяротнае пакараньне і дамагчыся вызваленьня палітычных зьняволеных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG