Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўмільёна штрафу за неданясеньне на сяброў


Яўген Контуш
Яўген Контуш

Судзьдзя Першамайскага суду сталіцы Юры Гарбатоўскі аштрафаваў аднаго з актывістаў нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша на 15 базавых велічыняў.

Тыдзень таму гэты ж судзьдзя цягам двух дзён ужо разглядаў справу Контуша. Тады яго спрабавалі абвінаваціць у дробным хуліганстве, быццам бы менавіта Яўген 3 сьнежня вывальваў вядро локшыны на ганак Белтэлерадыёкампаніі. Але справу накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю: паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў былі супярэчлівыя, на відэастужцы з камэраў назіраньня Белтэлерадыёкампаніі твараў удзельнікаў акцыі разабраць было немагчыма, а па росьце і целаскладзе Яўген ня быў падобны да ўдзельнікаў акцыі.

15 сьнежня Яўгену Контушу патэлефанавалі з Першамайскага РУУС і запрасілі прыйсьці ў міліцыю, каб закрыць адміністрацыйную справу. Справу па хуліганству сапраўды закрылі. Але адразу ж завялі новую справу — за дачу ілжывых паказаньняў, бо Яўген Контуш як сьведка адмовіўся называць прозьвішчы ўдзельнікаў акцыі. Не назваў сваіх паплечнікаў Яўген і ў судзе. За што і атрымаў штраф у 15 базавых велічыняў.

12 сьнежня за гэтую ж акцыю гэты ж судзьдзя Юры Гарбатоўскі аштрафаваў яшчэ аднаго з актывістаў беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзяніса Сахара на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG