Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: актывістаў БХД будуць судзіць за брудную лаянку


Belarus - Court room, undated
Belarus - Court room, undated

Суд Маскоўскага раёну Берасьця плянуе разгледзіць адміністрацыйныя справы супраць каардынатараў БХД Зьмітра Шурхая і Алеся Чаркашына.

На Шурхая і Чаркашына склалі пратаколы за брыдкаслоўе. Ноч яны правялі ў пастарунку.

Паплечнік затырманых Віктар Чайкоўскі зьвязвае затрыманьне са статутным зьездам Партыі БХД, які мае адбыцца неўзабаве.

«Хутчэй за ўсё, хлопцам дадуць суткі, каб ня трапілі на зьезд. У гэтым затрыманьні няма нічога выпадковага, іх заўсёды пільнуюць перад зьездамі, або перад іншымі важнымі мерапрыемствамі,» — кажа спадар Чайкоўскі.

Каардынатар аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай разам з кіраўніком аргкамітэту па Берасьці Алесем Чаркашыным 15 сьнежня былі ў працоўнай паездцы па вобласьці: езьдзілі ў Кобрын, рыхтуючыся да заплянаванага зьезду БХД. На зваротным шляху іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ, якія мелі падазрэньне, што аўтамабіль Алеся Чаркашына датычны да ДТЗ . Шурхая і Чаркашына даставілі ў Маскоўскі РАУС, нібыта, каб правесьці экспэртызу аўтамабіля. Аднак потым на іх склалі пратакол за брыдкаслоўе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG