Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне хочуць зьняць фільм пра злачынствы таталітарных рэжымаў


Актывісты грамадзкай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» распачалі пошук сьведкаў сталінскіх рэпрэсіяў.

«Мы хочам стварыць дакумэнтальны фільм пра злачынствы таталітарных рэжымаў, сталінскага і гітлераўскага, на тэрыторыі Гомельскай вобласьці ў 1920-1950 гадах. Працоўная назва фільма: «Лінія Сталіна — Гомельскі рэгіён», — апавёў адзін з актывістаў кааліцыі Кастусь Жукоўскі.

У звароце актывісты прапануюць гараджанам, якім вядома пра рэпрэсіі, распавесьці пра гэта.

Цяперашнія ўлады, перакананыя аўтары будучага фільму, імкнуцца замоўчваць факты масавых рэпрэсіяў.

Паводле стваральнікаў, асновай дакумэнтальнай стужкі стануць успаміны звычайных людзей на іншую лінію Сталіна — лінію тэрору, забойстваў і рэпрэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG