Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краўчук: У Лукашэнкі пытаньне – прыгожа аддацца Расеі


Леанід Краўчук
Леанід Краўчук

На думку былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Краўчука, пры цяперашняй эканамічнай і палітычнай сытуацыі ў Беларусі ў Аляксандра Лукашэнкі няма будучыні.

Пра гэта палітык заявіў у эфіры праграмы «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым» на 5 канале ўкраінскага тэлебачаньня.

– Я быў у Вярхоўнай Радзе, калі нам Беларусь ставілі левыя сілы ў прыклад, камуністы на трыбуне ўвесь час казалі – паглядзіце як Беларусь. Сёньня я назаву адзін прыклад: адзін даляр – 10 тысяч зайчыкаў, у нас такое ўжо было, гэта значыць, усё, што было ў Беларусі – павалілася, – сказаў Краўчук.

На думку былога кіраўніка Ўкраіны, Лукашэнка трымаецца за тое, як пражыць яшчэ адзін дзень, і ў яго няма будучыні.

– Ён павінен рабіць нейкія рашучыя захады, а ён, відавочна, не зможа. У яго ёсьць адно пытаньне – лёгка, прыгожа аддацца Расіі, – лічыць Краўчук.

Былы ўкраінскі прэзыдэнт таксама сказаў, што ніколі не шкадаваў аб распадзе СССР:

– Я б і сёньня падпісаў [Белавескія пагадненьні], не задумваючыся ні на ёту. Таму што гэта быў у гісторыі выпадак, калі страшная імпэрыя распалася мірным шляхам, і пад заваламі не загінулі мільёны людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG