Прэмію за абарону правоў чалавека беларускія праваабаронцы ўручаюць трэці раз. І толькі сёлета ў дзьвюх намінацыях яе атрымалі па два чалавекі — вызначыць найлепшага было надзвычай цяжка, кажа сябра рады цэнтру «Вясна» Тацьцяна Равяка:
«Сёлета мы пабачылі такі высокі прафэсіяналізм і грамадзянскую мужнасьць, што нават не спадзяваліся. Таму адвакаты і журналісты падзялілі гэтую намінацыю: два чалавекі на адну намінацыю, бо проста нельга было вызначыць найлепшага».
Гэткім чынам, у намінацыі «Адвакат 2011 года» ўзнагароды атрымалі два адвакаты: Марына Кавалеўская, якая абараняла ў судзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава і Дар’я Ліпкіна — абаронца ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года Мікіты Ліхавіда.
Марына Кавалеўская: «Для мяне гэта вялікі гонар і радасьць атрымаць такую высокую ацэнку ад праваабарончай супольнасьці. Хачу таксама выказаць падзяку беларускім праваабаронцам, за тую працу, якую яны робяць, не зважаючы на ўсе цяжкасьці, а таксама пажадаць усім нам дамагацца прафэсійных мэтаў».
У намінацыі «Журналіст 2011 года» прэміі атрымалі фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзімер Грыдзін.
«Праваабаронцам 2011 года» прызнаны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 4,5 гады турмы за праваабарончую дзейнасьць. Перадаючы ўзнагароду ягонай жонцы Натальлі Пінчук, праваабаронца Гары Паганяйла сказаў наступнае:
«Перадусім гэта прафэсіянал, мужны і годны чалавек. Я рады ўдвая, што мне давялося супрацоўнічаць з гэтым вельмі паважаным чалавекам у нашым праваабарончым таварыстве і ў тым асяродку, які змагаецца за лепшую будучыню Беларусі».
У цырымоніі ўзнагароджаньня разам з праваабаронцамі бралі ўдзел сваякі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту 19 сьнежня мінулага году. Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід таксама папрасіла слова:
«Дзякуючы вам усім — праваабаронцам, адвакатам, журналістам — мы здолелі ўсё гэта перажыць. Хачу падзякаваць „Вясьне“, якая першая прыйшла на дапамогу. Адвакату Дар’і Ліпкінай, бо я бачыла, як яна змагалася спачатку за Мікіту, а пасьля і за мяне. Таксама журналістам, бо дзякуючы вам ва ўсім сьвеце ведаюць пра тое, што адбываецца тут у нас. Вялікі вам мацярынскі дзякуй».
Праваабаронца Людміла Гразнова таксама падкрэсьліла, што ўзнагароду атрымалі прафэсіяналы сваёй справы, якія праз сваю дзейнасьць стаяць на абароне правоў чалавека ў адным шэрагу зь вядомымі ў сьвеце людзьмі:
«Сёньня яны задаюць дамінанту будучыні. І, магчыма, што калісьці пра іх скажуць, што яны былі як Сахараў, як Салжаніцын, як Людміла Аляксеева. Гэта нашы героі сёньняшняга дня, але іх каштоўнасьць, іх значнасьць, магчыма, будзе ацэненая праз нейкія гады.
Прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная міжнароднай арганізацыяй «Праваабарончы альянс». Беларускія праваабаронцы заяўляюць, што ад сёлета яна зьяўляецца нацыянальнай прэміяй: пераможцаў вызначаюць і ўзнагароджваюць восем праваабарончых арганізацый — цэнтар «Вясна», «Цэнтар прававой трансфармацыі», камітэт ў абарону правоў рэпрэсаваных «Салідарнасьць» ды іншыя.
Лаўрэаты прэміі: Уладзімер Грыдзін, Юлія Дарашкевіч, Марына Кавалеўская, Натальля Пінчук. Выступае Алег Грузьдзіловіч
«Сёлета мы пабачылі такі высокі прафэсіяналізм і грамадзянскую мужнасьць, што нават не спадзяваліся. Таму адвакаты і журналісты падзялілі гэтую намінацыю: два чалавекі на адну намінацыю, бо проста нельга было вызначыць найлепшага».
Гэткім чынам, у намінацыі «Адвакат 2011 года» ўзнагароды атрымалі два адвакаты: Марына Кавалеўская, якая абараняла ў судзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава і Дар’я Ліпкіна — абаронца ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года Мікіты Ліхавіда.
Марына Кавалеўская: «Для мяне гэта вялікі гонар і радасьць атрымаць такую высокую ацэнку ад праваабарончай супольнасьці. Хачу таксама выказаць падзяку беларускім праваабаронцам, за тую працу, якую яны робяць, не зважаючы на ўсе цяжкасьці, а таксама пажадаць усім нам дамагацца прафэсійных мэтаў».
У намінацыі «Журналіст 2011 года» прэміі атрымалі фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзімер Грыдзін.
Фотаздымкі Юліі Дарашкевіч
Фотаздымкі Юліі Дарашкевіч
1/6
Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч падчас акцыі «Сыходзь!». 2010 год
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/6
Жонка Вольга схіляецца над зьбітым кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым. 19 сьнежня 2010 году.
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/6
Паранены ўдзельнік маніфэстацыі 19 сьнежня 2010 году.
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/6
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў падчас суду над ім. 2011 год
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/6
Жонка Андрэя Пачобута Аксана спрабуе пабачыць мужа падчас канваяваньня журналіста ў суд. 2011 год
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/6
Палітэмігрант Алесь Міхалевіч сустракаецца з жонкай Міланай і дачкой на вакзале ў Вільні. 2011 год
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Фотаздымкі Ўладзя Грыдзіна
Фотаздымкі Ўладзя Грыдзіна
1/6
Акцыя салілідарнасьці з палітвязьнямі 21 кастрычніка
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/6
Акцыя «Стоп-бэнзін» 7 ліпеня
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/6
Пераклічка ў чарзе ў абменны пункт, 25 траўня
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/6
Першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў на выставе сродкаў масавай інфармацыі ў атачэньні чытачоў газэт «Народная воля» і «Наша ніва», над якімі павісла пагроза закрыцьця, 4 траўня.
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/6
Бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў і яго нявеста Наста Палажанка адразу пасьля абвяшчэньня прысуду Зьмітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву, 24 сакавіка
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/6
Намеснік старшыні ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў б’е фотакарэспандэнта Ўладзя Грыдзіна. Аўтар фота невядомы.
Без VPN
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
«Праваабаронцам 2011 года» прызнаны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 4,5 гады турмы за праваабарончую дзейнасьць. Перадаючы ўзнагароду ягонай жонцы Натальлі Пінчук, праваабаронца Гары Паганяйла сказаў наступнае:
«Перадусім гэта прафэсіянал, мужны і годны чалавек. Я рады ўдвая, што мне давялося супрацоўнічаць з гэтым вельмі паважаным чалавекам у нашым праваабарончым таварыстве і ў тым асяродку, які змагаецца за лепшую будучыню Беларусі».
У цырымоніі ўзнагароджаньня разам з праваабаронцамі бралі ўдзел сваякі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту 19 сьнежня мінулага году. Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід таксама папрасіла слова:
Дзякуючы вам усім — праваабаронцам, адвакатам, журналістам — мы здолелі ўсё гэта перажыць.