Паслухаць песьні ў ягоным выкананьні ды расповед пра тое, як ажыцьцяўляўся праект, сабралася два дзясяткі баранавіцкіх слухачоў. На жаль, ня ўсе здолелі дабрацца ў баранавіцкае прадмесьце Русіны, дзе месьціцца сядзіба ТБМ.
Зьміцер Бартосік распавёў, як нараджалася радыёперадача — як цягам амаль двух гадоў, зь верасьня 2008-га да верасьня 2010 году сто беларускіх бардаў прасьпявалі ў эфіры Радыё Свабода па пяць сваіх твораў. Сярод выканаўцаў былі і ўжо вядомыя беларускія барды, і пачаткоўцы. Таму дыск атрымаўся, як кажуць, на любы густ — з разнастайнымі па тэматыцы і стылі выкананьня песьнямі.
На сустрэчы спадаром Бартосікам былі выкананыя творы з клясыкі расейскай бардаўскай песьні — песьні Булата Акуджавы, Уладзімера Высоцкага, Аляксандра Вярцінскага, Сяргея Нікіціна, па-майстэрску перакладзеныя народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Напрыканцы канцэрту кожны прысутны атрымаў дыск «100 бардаў Свабоды» на памяць.