Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: За «Свабоду палітвязьням» Варанецкага і Салохіна папярэдзілі


Уладзіслаў Варанецкі і Іван Салохін
Уладзіслаў Варанецкі і Іван Салохін

У Чыгуначным райсудзе Віцебску актывісты Ўладзіслаў Варанецкі і Іван Салохін атрымалі папярэджаньне.

Судзьдзя Алена Цыганкова прызнала Варанецкага і Салохіна вінаватымі паводле адміністрацыйнага артыкулу — нібыта яны правялі несанкцыянаваную вулічную акцыю. Паколькі ніводзін зь іх сёлета ня быў затрыманы за падобныя ўчынкі, судзьдзя вырашыла абмежавацца толькі папярэджаньнем.

11 сьнежня іх затрымалі на мосьце імя Блахіна, калі хлопцы замацоўвалі расьцяжку «Свабоду палітвязьням!»

Расьцяжка была дзевяць мэтраў даўжынёй, заўважная здалёк.

«Мы толькі пасьпелі павесіць расьцяжку на парэнчах, нават не замацавалі яе належным чынам. Да нас пад’ехала машына, выскачылі людзі ў цывільным, загадалі ехаць зь імі ў Чыгуначны РАУС. Хто яны такія, нам не прадставіліся, паводзілі сябе з намі груба — у мяне гвалтам адабралі тэлефон, ударыўшы па твары. У пастарунку спачатку хацелі скласьці пратакол за несанкцыянаваную рэкляму. Але міліцыянты кудысьці патэлефанавалі, і пасьля ўжо сказалі, што мы парушылі заканадаўства аб правядзеньні масавых вулічных акцыяў», — заявіў Уладзіслаў Варанецкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG