12 сьнежня старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Беларускага цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык і былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны правядуць супольную прэсавую канфэрэнцыю для ўкраінскіх журналістаў.
Станіслаў Шушкевіч выступіць і як госьць праграмы Сяргея Дарафеева, якую былы супрацоўнік АНТ цяпер вядзе на 5-м украінскім тэлеканале.
У праграме «беларускага тыдня» таксама прэзэнтацыя фільму «Беларуская мара» (рэжысёр Кацярына Кібальчыч), круглы стол «Літаратары супраць рэпрэсіяў у Беларусі» ды іншыя мерапрыемствы,
Напярэдадні моладзь у самым цэнтры ўкраінскай сталіцы правяла сваю акцыю і запусьціла з Уладзімерскай горкі 11 паветраных ліхтарыкаў з партрэтамі беларускіх палітвязьняў і надпісам «Свабода». Затым маладыя актывісты накіраваліся на цэнтральны гарадзкі паштамт, адкуль накіравалі паштоўкі палітвязьням у Беларусь.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў Вячаслаў Сіўчык — кіраўнік Беларускага цэнтру ва Ўкраіне.