Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымліваюць удзельнікаў учорашніх акцый


У Краснаярску супрацоўнікі паліцыі затрымалі некалькіх удзельнікаў несанкцыянаванага суботняга грамадзянскага сходу «За сумленныя выбары». Іншым найбольш актыўным апазыцыянэрам даслалі позвы з загадам зьявіцца ў аддзяленьні паліцыі.

Як распавяла Вікторыя Венядзіктава – адміністратарка пратэставай групы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», – яе выклікалі і за некалькі дзён да мітынгу.

На думку апазыцыянэра Андрэя Скавароднікава, падчас самой акцыі не было затрыманых з-за асьцярогі праваахоўных органаў справакаваць масавыя супрацьстаяньні.

Затрыманым удзельнікам сходу прад'явілі абвінавачаньне паводле артыкулу «Парушэньне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзеньня сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсьця або пікетаваньня» і пасьля стандартных працэдур адпусьцілі.

Напярэдадні на акцыю пратэсту сабралася каля 500 краснаярцаў. Акцыя прайшла мірна, затрыманьняў не было, і толькі палкоўнік паліцыі паведаміў прысутным, што ў іх могуць паўстаць праблемы, паведамляе карэспандэнтка Радыё Свабода Тацяна Лапрад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG