Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндыя заклікае Лукашэнку вызваліць палітвязьняў


Уры Разэнталь
Уры Разэнталь
Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Уры Разэнталь лічыць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі непрымальнай. Пра гэта ён заявіў на форуме АБСЭ ў Вільні.

«Я вельмі занепакоены станам дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі», сказаў міністар.

Сп. Разэнталь заклікаў урад Беларусі вызваліць усіх палітычных зьняволеных. У якасьці прыкладу ён згадаў імёны былых кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Міколу Статкевіча, праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якія ўсе цяпер знаходзяцца ў турме.

Міністар падкрэсьліў важнасьць свабоды прэсы. «Свабодныя сродкі масавай інфармацыі маюць важнае значэньне для дэмакратыі і стабільнасьці».

У наступны чацьвер і пятніцу сп. Разэнталь выступіць на міжнароднай канфэрэнцыі ў справе свабоды інтэрнэту ў Гаазе. Канфэрэнцыю адкрые дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG