Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗРАНКУ...


...выгляне сонца, удзень будзе пахмурна. Тэмпэратура: ад 0 да +3.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Нацыянальным гістарычным музэі прэзэнтацыя архіву Ўсевалада Ігнатоўскага. Пачатак а 17.00.

Экскурсія па кнігарні «логвінаЎ». Пачатак а 19.00.

У Вільні зьбіраецца на двухдзённае пасяджэньне Рада міністраў замежных спраў краінаў АБСЭ.

У Белай-Падляскай у Польшчы польска-беларускі эканамічны форум.

6 сьнежня – Дзень незалежнасьці Фінляндыі. У гэты дзень у 1917 годзе Фінляндыя абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

6 сьнежня – Дзень Канстытуцыі Гішпаніі. У гэты дзень у 1978 годзе гішпанцы на рэфэрэндуме зацьвердзілі дэмакратычную канстытуцыю краіны пасьля амаль 40 гадоў дыктатуры.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1240 – манголы хана Батыя разбурылі Кіеў.

1768 – надрукаванае першае выданьне Энцыкляпэдыі Брытаніка.

1921 – падпісаная ангельска-ірляндзкая дамова, у выніку якой праз год узьнікла Ірляндзкая свабодная дзяржава.

1941 – Вялікабрытанія аб’явіла вайну Фінляндыі, у падтрымку Савецкага Саюзу.

1945 – запатэнтаваная мікрахвалёвая печка.

1971 – Пакістан разарваў дыпляматычныя адносіны зь Індыяй пасьля таго, як апошняя прызнала Банглядэш.

У гэты дзень нарадзіліся:

1520 – Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.

1823 – нямецкі філёляг-арыенталіст Фрыдрых Мюлер.

1933 – польскі кампазытар Генрык Гурэцкі.

1942 – аўстрыйскі пісьменьнік Пэтэр Хандке.

У гэты дзень памерлі:

1736 – палітычны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Юзаф Тадэвуш Агінскі.

1882 – ангельскі пісьменьнік Энтані Тролап.

МІНУС 365:


Як не пускаюць на Ўсебеларускі народны сход

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Калі народ страчвае сваіх апавядальнікаў, ён страчвае сваё дзяцінства.

Пэтэр Хандке
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG