Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчая «карусэль»


Паводле многіх назіральнікаў і журналістаў, «карусэль» была даволі распаўсюджанай зьявай падчас галасаваньня на ўчорашніх выбарах у Дзярждуму Расеі — адны і тыя ж людзі галасавалі некалькі разоў на розных выбарчых участках. Пра тое, як працуе гэты мэханізм, распавялі карэспандэнты Расейскай службы нашага Радыё.

Ноўгарад


У Ноўгарадзе адвакат Аляксандар Кірылаў, прагаласаваўшы, зьбіраўся дадому. Але тут ён заўважыў падазроныя аўтобусы з моладзьдзю і вырашыў прасачыць за імі.

Фотаздымкі дзіўных аўтобусаў, пасажыры якіх — маладыя людзі — накіроўваюцца да выбарчага ўчастку, адвакат выклаў у сваім блогу

Аляксандр Кірылаў распавёў у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода:

«У Ноўгарадзе я галасаваў на сваім участку, які разьмяшчаецца ў інтэрнаце № 7 нашага гораду. Пасьля таго, як я прагаласаваў, сеў у машыну, зьбіраўся ехаць і раптам зьвярнуў увагу на аўтобус, які даверху быў набіты маладымі людзьмі. Аўтобус быў немаршрутны — гэта значыць, у яго не было нумару рэйсу. Была толькі шыльдачка на шыбе з боку кіроўцы: «НовГУ» — гэта значыць, Ноўгарадзкі Дзяржаўны Унівэрсытэт.

Я вырашыў прайсьці за гэтым аўтобусам. За ім таксама ехала машына — ВАЗ 2114, на маіх фотаздымках яна адлюстраваная. Увогуле, прайшоў я за аўтобусам, і мы прыехалі да інтэрнату № 8, дзе таксама знаходзіцца выбарчы ўчастак. З аўтобуса выйшлі маладыя людзі, і ўсе рушылі ў бок выбарчага ўчастку. Паколькі я фатаграфаваў тое, што адбываецца, да мяне падышла група маладых людзей. Нейкі чалавек у строі выйшаў з выбарчага ўчастку і таксама накіраваўся да мяне. Яны пачалі ў грубай форме задаваць пытаньні: чаму я здымаю на тэрыторыі інтэрнату. Я адказаў коратка «хачу і здымаю».

Томск


Выбарчая камісія Томскай вобласьці атрымала ў нядзелю некалькі паведамленьняў аб аўтобусах, якія езьдзяць па Томску нібыта з мэтай перавозкі выбаршчыкаў, паведаміў старшыня выбаркаму Эльман Юсубаў журналістам у нядзелю, перадае «Інтэрфакс».

Ён удакладніў, што ў выбаркам паступіла скарга зь вялікай колькасьцю фатаграфій аўтобусаў. «Але на іх немагчыма было прачытаць «возім выбаршчыкаў», — сказаў кіраўнік выбаркаму.

Кіраў


На ўчастку № 407 у Новавяцкім раёне Кірава невядомыя людзі арганізавалі масавы падвоз віетнамцаў. Прычым жыхары Паўднёва-Ўсходняй Азіі былі зарэгістраваныя ў Кіраве літаральна два тыдні таму.

Чувашыя


Інтэрвію з кіроўцам аўтобусу, які прывёз выбаршчыкаў да выбарчага ўчастку ў пасёлку Алатыр.



Масква


Апісаньне ўдзельніка «каруселі», які прагаласаваў за «Единую Россию» 45 разоў.

«Учора апоўначы знаёмыя студэнты прапанавалі падзарабіць: прагаласаваць 45 раз за „Единую Россию“. За памножаны ў 45 разоў голас абяцалі 4000 рублёў. Пагадзіўся. Паўдзельнічаць у такой афёры — неацэнны вопыт. Сёньня ў 7 раніцы ў мэтро Строгіна нас, мяне і яшчэ трох студэнтаў, падабраў малады хлопец. адвёз у нейкія нетры, дзе сабралася чалавек 40 маладых людзей. Пасьля ўсім выдалі маленькія налепачкі з выявай надкусанага яблыка. Гэты сымбаль і даваў нам чароўную магчымасьць прагаласаваць у 16 школах, прыкладна у 45 выбарчых участках па разе».

Відэа цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG