Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмеркавалі сацыяльныя праблемы беларускіх дзяцей


Сябры каталіцкай арганізацыі Renovabis, якая спрыяе пастарскаму і сацыяльнаму аднаўленьню ў краінах Сярэдняй, Усходняй ды Паўднёвай Эўропы, сабраліся ў мястэчку Фрайзінг пад Мюнхенам, каб абмеркаваць сытуацыю зь дзецьмі падчас эканамічнага крызісу. Удзельнікі канфэрэнцыі, якія прадстаўляюць у Беларусі дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas, распавялі пра сытуацыю ў сваёй краіне, паведамляе Каталіцкае прэсавае агенцтва Аўстрыі.

Адзначалася, што многія беларускія сем’і ня ў стане стварыць неабходныя ўмовы для выжываньня сваіх нашчадкаў, а гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да сацыяльнай маргіналізацыі самага маладога пакаленьня. Сытуацыю ўскладняе тое, што многія мужчыны вымушаныя пакідаць сваю краіну ў пошуках працы. Дзеці застаюцца бяз бацькавай увагі і нярэдка ўстаюць на крымінальны шлях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG