Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забег на цягнік Горадня – Беласток


У самым пачатку, калі памежнік адчыняе дзьверы накапіцеля, гэта ў нечым нагадвае забег з быкамі па вуліцах. Так на чыгуначным вакзале ў Гародні сядаюць на беластоцкі цягнік.


Звычайна дзьверы накапіцеля адчыняюцца за 5-10 хвілінаў да адпраўленьня цягніка. Малодшыя і мацнейшыя, не зважаючы на старэйшых і слабешых, імчаць, каб заняць месцы ў першым вагоне.

Але за мацнейшымі і малодшымі таксама бягуць старэйшыя і слабейшыя. Усё гэта дзеля таго, каб потым першымі прайсьці памежны і мытны дагляд у Кузьніцы Беластоцкай.

Забег на цягнік Горадня – Беласток
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00
Наўпроставы лінк

Каб хутчэй здаць правезеныя цыгарэты і гарэлку. Каб потым хутчэй набраць тавару на перавоз, бо на гэтым таксама зарабляюцца грошы. І так людзі бягуць тройчы на суткі, калі цягнік ад’язджае з Горадні ў Беласток, і яшчэ тройчы, калі прыяжджае з Польшчы ў Горадню.

Праўда, тады ўжо бягуць, каб хутчэй прайсьці памежны і мытны кантроль беларускіх службаў. Каб хутчэй набраць цыгарэт і гарэлкі, і зноў ехаць у Польшчу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG