Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак 5 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


У Беларусі – пахмурна, магчымы дождж, тэмпэратура да 8 градусаў цяпла.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце:


На сцэне Моладзевага тэатру эстрады (вул. Маскоўская, 18а) адбудзецца дабрачынны паказ сацыяльна-філасофскага спэктакля "Дыхай са мной" тэатру "Мімоза", акцёрамі якога нароўні выступаюць у тым ліку і артысты з рознай групай інваліднасці. Пачатак а 18-ай.

У Боне – Міжнародная канфэрэнцыя ў справах Аўганістану


Ёсьць нагода:


Міжнародны дзень валянтэраў


Таксама ў гэты дзень:


• 1492 — Хрыстафор Калюмб дасягнуў вострава Гаіці
• 1925 — прэм’ера фільму Эйзэнштэйна «Браняносец Пацёмкін»
• 1936 — прынята сталінская канстытуцыя СССР
• 1941 — дзень пачатку контрнаступу савецкіх войскаў пад Масквою
• 1957 — спушчаны на ваду атамны ледакол «Ленін»
• 1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў
• 2009 — пажар у начным клюбе ў Пярмі

У гэты дзень нарадзіліся:

• 1803 — Фёдар Цютчаў, расейскі паэт
• 1820 — Афанасі Фет, расейскі паэт
• 1867 — Юзэф Пілсудзкі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы
• 1891 — Аляксандар Родчанка, расейскі дызайнэр, графік, майстра фотамастацтва, мастак тэатра і кіно
• 1901 — Ўолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар
• 1945 — Машэ Кацаў, былы прэзыдэнт Ізраіля
• 1945 — Ніна Русланава, савецкая і раcейская актрыса
• 1946 — Хасэ Карэрас, гішпанскі опэрны сьпявак, тэнар
• 1947 — Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык

У гэты дзень памерлі:

• 1791 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар
• 1870 — Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік, аўтар “Трох мушкецёраў” і “Графа Монтэ-Крыста”
• 1911 — Валянцін Сяроў, расейскі мастак і графік
• 1925 — Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
• 1995 — Дзьмітры Ваўкагонаў, расейскі вайскец і гісторык
• 2005 — Уладзімер Тапароў, расейскі лінгвіст

Цытата на памяць


Празрысты звон,
грымотны грукат,
скалісты свіст,
магутны гул —
усе
разрозненыя гукі
цяклі,
каб зліцца
у агул.
Хісталі
ўздыбленыя далі,
глыбаста білі ў небасхіл.
I ў немату
не прападалі,
а западалі
і раслі.
I ціш і гром,
і звон і шорах
спляліся
ніткаю радства, —
калі з грудзей,
нямых і чорных,
аднойчы
мова прарасла.


Алесь Разанаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG