Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раіць маладым талентам ня зьмешваць мастацтва з палітыкай


Аляксандар Лукашэнка 1 сьнежня на сустрэчы з творчай моладзьдзю краіны заклікаў маладых людзей ня зьмешваць творчасьць з палітыкай, «дамагаючыся таннай папулярнасьці, абражаючы ўласную краіну і народ».

Лукашэнка таксама адзначыў, што ён сам ніколі не патрабаваў ад прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі ствараць творы мастацтва каб дагадзіць уладзе.

Лукашэнка таксама заявіў аб тым, што ён выступае катэгарычна супраць любога роду падстройваньня інтэлігенцыі пад уладу. «Вы ніколі мяне не папракнеце, ня знойдзеце для гэтага падстаў. Мае партрэты нідзе, акрамя чыноўніцкіх кабінэтаў, не вісяць. Кажуць, так трэба, хоць я вельмі дрэнна гэта ўспрымаю. Гэта адзінае, дзе я пагадзіўся і адступіў ад сваіх патрабаваньняў», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка парэкамэндаваў маладым талентам «дзейнічаць у інтарэсах свайго народу, каб потым не было пакутліва балюча і крыўдна».

Лукашэнка раіць маладым талентам не сварыцца са сваёй краінай

«Помніце аб сваім кавалку зямлі, нават калі вы будзеце зарабляць грошы ў іншай краіне. Памятаеце, адкуль вашы карані. Не пасварыцеся са сваёй краінай, зь яе прынцыпамі і ідэаламі, якімі жыве ваша краіна, якімі б яны ні былі», — заявіў Лукашэнка, зьвяртаючыся да прадстаўнікоў творчай моладзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG