Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч і Някляеў Радзівілам: удзел ва ўрачыстасьцях у Нясьвіжы ў абмен за вызваленьне палітвязьняў


Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў, а таксама граф Аляксандар Прушынскі зьвярнуліся да прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

Яны просяць у Радзівілаў выставіць умову удзелу прадстаўнікоў роду ва ўрачыстасьцях у Нясьвіжы. А менавіта — вызваленьне ўсіх палітвязьняў.


У сьнежні павінна адбыцца ўрачыстае адкрыцьцё двух выбітных музэйных комплексаў — Мірскага і Нясьвіскага, рэстаўрацыя якіх зацягнулася на многія гады. І на ўрачыстасьці будзе запрошана шмат гасьцей, у тым ліку і замежных.

У верасьні 2008 году ў Нясьвіжы адкрылася першая чарга музэйнага комплексу — парадны ўваход, шэсьць заляў, бібліятэка. Чакалася, што цалкам Нясьвіскі музэйны комплекс будзе адноўлены яшчэ летам 2010 году. Не пасьпявалі, потым перанесьлі адкрыцьцё на лета 2011 году. Таксама ня выйшла. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, урачыстае адкрыцьцё Нясьвіскага замкавага комплексу заплянавана на сьнежань, але дакладнай даты няма. А на 10 сьнежня прызначана ўрачыстае адкрыцьцё замкавага комплексу ў Міры пасьля рэканструкцыі. Вось у Міры чакаюць прыезду кіраўніка дзяржавы. Магчыма, Аляксандар Лукашэнка заедзе і ў Нясьвіж.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на ўрачыстасьці афіцыйны Менск запрашае нашчадкаў роду Радзівілаў з Польшчы.

Граф Аляксандар Прушынскі: «Я ведаю Радзівілаў, гэта мае сябры. Канечне, для Аляксандра Лукашэнкі было б добра, каб яны там былі. Я сядзеў у турме, я быў першым палітычным зьняволеным. Я ведаю, што гэта не курорт. І трэба рабіць усё, каб людзі не сядзелі ў турмах».

Станіслаў Шушкевіч, які падпісаўся пад лістом да ардыната Караля Радзівіла, такім чынам абгрунтаваў сваю пазыцыю:
Прыяжджаць на сьвята да дыктатара такой асобе, як Радзівіл, ня трэба, калі дыктатар трымае ў турме палітычных зьняволеных і зьдзекуецца тут зь людзей

«Прыяжджаць на сьвята да дыктатара такой асобе, як Радзівіл, ня трэба, калі дыктатар трымае ў турме палітычных зьняволеных і зьдзекуецца тут зь людзей».

Карэспандэнтка: «Ніякага яшчэ адказу, ніякай рэакцыі няма?»

«А мы і не чакаем, ня просім адказу. Мы проста сказалі, можа, ён зьверне ўвагу на тое, што лепшыя нашы людзі знаходзяцца ў турме».

Падпісанты разумеюць, што яны ня могуць забараніць Радзівілам прыехаць на ўрачыстасьці ў Беларусь. Да «Князя-Ардыната Караля і Яго сям’і» яны зьвяртаюцца з просьбай, каб свой прыезд тыя абумовілі вызваленьнем беларускіх палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG