Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія першай адкрые свае межы для беларусаў


1 сьнежня ў Віцебску дыпляматы Беларусі і Латвіі абмяняліся пісьмовымі паведамленьнямі аб выкананьні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для пачатку бязьвізавых паездак грамадзянаў абедзьвюх краінаў, якія жывуць у памежнай зоне. Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, гэта працэдура дазволіць ужо сёньня пачаць фармаваньні сьпісаў мясцовых жыхароў. А першыя дазволы на спрошчанае перасячэньне мяжы будуць выдавацца ў Віцебску і Даўгаўпілсе ад 1 лютага 2012 году.

Раней Беларусь дэкляравала, што падобныя пагадненьні яна хацела б мець зь Літвою і Польшчай. Сёньня спадар Савіных, выказаў упэўненасьць, што дамова зь Літвою будзе рэалізаваная "ў агляднай будучыні".

Што тычыцца Польшчы, то два тыдні таму амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Лешак Шарэпка на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што яго краіна завяршыла працэс ратыфікацыі адпаведнага пагадненьня яшчэ ў верасьні 2010 году і з таго часу чакае адказу ад афіцыйнага Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG