Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Мацур рукатворыць


Пэрсанальная выстава выбітнага беларускага каліграфа Генадзя Мацура пачалася з творчай дзеі. Аўтар кажа, што ён ня можа патлумачыць, што такое мастацтва каліграфіі, можа толькі паказаць. І на велізарным скрутку паперы з дапамогай двух пэндзляў тушшу пачаў пісаць словы, якія склаліся ў выраз: «Музэй сучаснага мастацтва». Менавіта тут і адчынілася ягоная першая пэрсанальная выстава.

Увогуле, каліграфія гэта мастацтва элітарнае: у Беларусі пэрсанальная выстава каліграфа — другая ў гісторыі. Першая, прафэсара Паўла Семчанкі, настаўніка Генадзя Мацура, адбылася колькі гадоў таму. Выстава складзеная з трох разьдзелаў і паказвае паступовы шлях мастака: ад лініі да літары, ад літары да слова і ад слова да цэлага вобраза ці цытаты. Гэтым творчым спосабам прысьвечаныя працы, якія маюць такія ж загалоўкі: «Скорапіс» (дарэчы беларускі скорапіс адрозьніваецца ад каліграфіі іншых народаў), «Лінія», «Каліграфія». Такія простыя назвы пераходзяць у больш складаныя, дзе ўжо прысутнічае вобраз: «Каляды», «Дзяды», «Вялікдзень» і далей — да цытатаў з Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, са сьвятога Пісаньня. І ўсё гэта з дапамогай простых ліній, простых літар і простых словаў.

Выстава Генадзя Мацура
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:28 0:00
Наўпроставы лінк


Мастацтва каліграфіі гэтым разам склалася ў экспазыцыю, якая прадстаўлена тут толькі станковымі творамі. Аўтар кажа, што ён захацеў зрабіць выставу чыстага мастацтва хоць ён вядомы яшчэ як афармляльнік не аднаго дзясятка кніг. Ён афармляў амаль усе кнігі «Бібліятэкі Свабоды». Але кніжная частка яго творчасьці на гэтай выставе не прадстаўленая. Гэта плянуецца ў адмысловай выставе. Але адсылкі да зробленага афармленьня кніг, у тым ліку і Бібліятэкі Свабоды, на гэтай выставе прысутнічаюць. Напрыклад, Альфабэт Свабоды", а таксама адсылкі да кніг Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна і іншых.


Генадзь Мацур дэманструе, што такое каліграфія
Генадзь Мацур дэманструе, што такое каліграфія



Аляксандар Лукашук уручае падарунак ад праскіх сябоў
Аляксандар Лукашук уручае падарунак ад праскіх сябоў

Альфабэт Свабоды
Альфабэт Свабоды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG