Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Крэдыт на будаўніцтва АЭС у Беларусі – гэта апошняя саломінка, заякую хапаецца Росатам"


Шэраг грамадзкіх арганізацыяў Беларусі і Расеі прынялі адкрыты зварот з пратэстам супраць дамовы аб крэдытаваньні Расеяй будаўніцтва беларускай АЭС, падпісанай 25 лістапада ў Маскве.

"Нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці нашых краін супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, довады экспэртаў і вучоных у карысьць адмовы ад гэтага небясьпечнага праекта, насуперак меркаваньню большасьці грамадзян Беларусі, урады Беларусі і Расіі падпісалі крэдытнае пагадненьне з Расіяй аб будаўніцтве Астравецкай АЭС. Я думаю, што недапушчальна падобнае стаўленьне да жыхароў сваёй краіны, як і недапушчальная рэалізацыя такіх аб'ектаў з парушэньнямі міжнароднага права, тэхнічных і шэрагу іншых нормаў ", – лічыць Тацьцяна Новікава, адказны сакратар грамадзкай экалягічнай экспэртызы беларускай АЭС.

"Крэдыт на будаўніцтва АЭС у Беларусі - гэта апошняя саломінка, за
якую хапаецца Расатам, бо ў многіх краінах, у тым ліку ў Індыі
і Кітаі, пасьля аварыі на Фукусіме зьнік намер будаваць новыя АЭС.
Індыя адмовілася працягваць перамовы аб АЭС Харыпур ва Усходняй Бэнгаліі, кантракт на будаўніцтва якой разьлічваў атрымаць Расатам.

Больш за тое, ва умовах таннага газу (дамовіліся аб цане для
Беларусі 164 даляра за тысячу кубоў), будаўніцтва АЭС губляе ўсялякі
эканамічны сэнс. Нават калі АЭС будзе пабудавана, яна ніколі не
акупіцца, а яе электраэнэргія будзе нашмат даражэй за электрычнасьць,
вырабленую з таннага газу.

Але Беларусь, падпісаўшы крэдытнае пагадненьне, невядома, навошта заганяе сябе ў даўгавую яму, бо калі крэдыт складзе 10 мільярдаў даляраў, гэта азначае, што кожны беларус,уключаючы старых і дзяцей, будзе павінен Расіі больш за тысячу долараў!", – кажа экспэрт міжнароднай экалягічнай арганізацыі "Беллона" Андрэй Ажароўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG