Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі заклікае вызваліць Бяляцкага


Міхаіл Фядотаў
Міхаіл Фядотаў
"Мы асуджаем прысуд і заклікаем яго (Бяляцкага) неадкладна вызваліць", – сказаў у пятніцу кіраўнік рады Міхаіл Фядотаў.

Фядотаў заклікае да "адмены прысуду, вызваленьня праваабаронцы, зыходзячы зь меркаваньняў гуманнасьці і справядлівасьці".

"Мы падтрымліваем заявы па справе Бяляцкага, якія былі зробленыя іншымі праваабарончымі арганізацыямі", – паведаміў кіраўнік Рады

24 лістапада судзьдзя Першамайскага суду Менску Сяргей Бандарэнка пакараў кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага чатырма з паловай гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Праваабаронцы, палітыкі і дыпляматы краінаў Эўразьвязу ды ЗША асудзілі вырак Бяляцкаму. Яны адзначаюць палітычную афарбоўку справы і тое, што віна Бяляцкага не была даказаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG