Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: рэгуляваньне цэнаў – гэта вяртаньне да дэфіцыту


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
Урад Беларусі ўвядзе дзяржрэгуляваньне цэнаў на асноўныя прадукты харчаваньня, заявіў віцэ-прэм'ер ураду Анатоль Калінін.

"Цяпер свабодныя кошты, але мы бачым, што адбываецца: у вытворцаў тавар па адной цане, а ў гандлі — у два разы вышэй. Дык хто ж павінен зарабляць: вытворца або пасярэднікі?" – цытуе Калініна Інтэрфакс.

"На жаль, у рэспубліцы гэтыя пытаньні ня склаліся, таму даводзіцца асобныя групы харчовых і прамысловых тавараў вяртаць на рэгуляваныя цэны", – канстатаваў Калінін.

Урад плянуе рэгуляваць цэны на тавары штодзённага попыту, харчы і прамысловыя тавары, растлумачыў ён.

Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду ў лістападзе-сьнежні спыніць рост цэнаў, які Мінэканомікі ацэньвае па выніках году на ўзроўні 120%.

"У Польшчы, Літве ды іншых краінах Эўропы са свабоднымі цэнамі ўсё складаецца, а ў Беларусі робіцца нешта непрадбачанае", – заўважае эканаміст Леанід Злотнікаў.

Ён называе прычыну такой сытуацыі:

"Калі ў краіне ёсьць канкурэнцыя, калі краіна з адкрытай эканомікай, гэта павінна працаваць. А ў нас не атрымліваецца, бо ўрад праводзіць такую палітыку".

"Тое, што цэны вырастаюць за кошт пасярэднікаў, – гэта таксама наступствы закрытай эканомікі", – дадае эканаміст.

Злотнікаў прагназуе, што вяртаньне да рэгуляваньня цэнаў прывядзе да дэфіцыту тавараў, а прадпрыемствы, якія будуць вымушаныя гандляваць па заніжаных цэнах, могуць стаць банкрутамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG