Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, чацьвер 24 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


У Беларусі – пахмурна, тэмпэратура да 3 градусаў цяпла.

У Беларусі і сьвеце

У судзе Першамайскага раёну Менску – вынясеньне прысуду праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пракурор Сайкоўскі папрасіў пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму і сканфіскаваць маёмасьць. Сам Бяляцкі заявіў, што ня лічыць сябе вінаватым і што справа супраць яго палітычна матываваная.

У Вене (Аўстрыя) – Міжнародная канфэрэнцыя "Наш інтэрнэт - нашы правы, нашы свабоды»

Ёсьць нагода


У ЗША – Дзень Удзячнасьці

Таксама ў гэты дзень:



1729 — езуіты заснавалі Пінскую друкарню

729 — Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец, які ў 1794 годзе здушыў паўстаньне ў Рэчы Паспалітай.

1793 — Марсэльеза абраная гімнам Францыі

1934 — прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафа Кемаль-паша нададзенае прозьвішча «Ататурк» («бацька туркаў»)

1963 — Меркаваны забойца прэзыдэнта Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласу.

1996 — У Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, які скасаваў падзел уладаў. Легітымнасьць рэфэрэндуму была пастаўлена пад сумнеў дэмакратычнымі краінамі Захаду.

1997 — зьліквідаваная газэта «Свабода»

2006 — Расея разьмясьціла ў Беларусі на мяжы з Польшчай 4 дывізыёны сыстэмы С-300

У гэты дзень нарадзіліся:


1632 — Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф

1713 — Лоўрэнс Стэрн, выбітны ангельскі пісьменьнік XVIII ст.

1826 — Карлё Калёды, італьянскі пісьменьнік

1864 — Анры Тулюз-Лятрэк, францускі мастак

1888 — Дэйл Карнэгі, амэрыканскі псыхоляг

1889 — Нагамічы Курода, японскі арнітоляг

1889 — Зальман Шазар, ізраільскі грамадзкі дзеяч, трэці прэзыдэнт Ізраілю

1934 -- Альфрэд Шнітке, кампазsтар і піяніст

1954 — Эмір Кустурыца, басьнійскі рэжысэр

1955 — Эйнар Карасан, ісьляндзкі пісьменьнік

1956 — Сяргей Абламейка, беларускі матэматык, акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафэсар, рэктар БДУ

У гэты дзень памерлі:

1943 — Мікалай Азбукін, беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху

1991 — Фрэдзі Мэркуры, брытанскі сьпявак, саліст гурту «Queen»

2004 — Артур Гэйлі, амэрыканскі пісьменьнік

2006 — Філіп Нуарэ, францускі актор

Цытата на памяць


"Калі б камень, які свабодна падае, мог разважаць, ён думаў бы, што падае па сваёй свабоднай волі", — Бэнэдыкт Сьпіноза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG