Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Прафсаюзнага актывіста Варашылава абуваюць у боты


Старшыню магілёўскай гарадзкой арганізацыі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Паўла Варашылава забіраюць у войска. 22 лістапада ён атрымаў позву. 25-га ён мусіць прыйсьці ў ваенкамат з рэчамі.

"Мне сёньня патэлефанавалі, каб прыйшоў у ваенкамат і прынёс даведку аб складзе сям’і і копію дыплёма. Там мне ўручылі маю справу й адправілі на мэдагляд. Паглядзелі мой хрыбет, сказалі, што ён скрыўлены не на 51 градус, як раней казалі, а на 50. Галоўны лекар напісаў, што я прыдатны да войска. У ваенкамаце мне далі позву на 25 лістапада й 29-га сказалі, што я адпраўляюся служыць. Для мяне гэта было нечакана. Я лічыў, што мяне камісавалі, калі першы раз я праходзіў мэдагляд. Магчыма, гэта зьвязана з тым, што я стаў кіраўніком гарадзкой арганізацыі прафсаюзу РЭП, і каб павучыць прафсаюзнай справе, абуваюць у боты. Сьцьвярджаць я адназначна не магу, але лічу, што гэта палітычна матываваны прызыў", – кажа Павал Варашылаў.

Паўлу Варашылаву 21 год. Як ён сьцьвярджае, яго тройчы выклікалі ў ваенкамат. Два разы далі адтэрміноўку, бо ён вучыўся, а трэці — па стане здароўя: у яго праблемы са сьпінай. Пры канцы лета ён дамогся кампэнсацыі ад адміністрацыі магілёўскага заводу "Тэхнапрыбор" за перапрацоўку. Трынаццаць месяцаў яму не давалі адпачынку. Павал Варашылаў робіць майстрам у шкодным для здароўя цэху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG