Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Літве: пазытыўная дынаміка


Сёлета ўпершыню за апошнія 20 гадоў колькасьць беларусаў у суседняй Літве павялічылася, а ня зьменшылася. Прычым прырост склаў больш за 5 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляецца на сайце Дэпартамэнту статыстыкі Літвы па выніках падсумаваньня перапісу насельніцтва Літоўскай Рэспублікі ў 2011 годзе.

Згодна з прыведзенай на сайце інфармацыяй, напачатку 2010 году беларусаў у Літве налічвалася 35,9 тыс. чалавек (1,1% ад усяго насельніцтва краіны). У пачатку 2011 году гэтая лічба вырасла да 41,1 тыс. чалавек (1,3%). Такім чынам, за год беларусаў у Літве пабольшала на 5200 чалавек, што складае 14% да леташніх падлікаў.

Беларусы па-ранейшаму застаюцца трэцяй паводле аб’ёму нацыянальнай мяншыняй у Літоўскай Рэспубліцы, саступаючы палякам (212,8 тыс. чалавек) і расейцам (174,9 тыс. чалавек).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG