Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі 9 ўдзельнікаў бойкі на станцыі мэтро «Купалаўская»


Каля 13-й гадзіны на пэроне станцыі мэтро «Купалаўская» кампанія маладзёнаў учыніла бойку, падчас якой была ўзарваная пэтарда. Гэта выклікала паніку ў пасажыраў, на некалькі хвілін рух цягнікоў на станцыі быў спынены.

Паводле інфармацыі прэсавага сакратара ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага, затрымана дзевяць чалавек, на іх складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства, сталічная міліцыя зараз праводзіць разьбіральніцтва.

Паводле інфармацыі «Прессбола», на станцыі «Купалаўская» пабіліся фанаты берасьцейскага «Дынама» і футбольнага клюбу «Менск».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG