Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МТС павялічвае тарыфы


Базавая станцыя GSM на палацы культуры Белсаўпрафу.
Базавая станцыя GSM на палацы культуры Белсаўпрафу.
З 28 лістапада 2011 году мабільны апэратар МТС павялічвае кошт шэрагу паслуг.

Зьмены тычыцца абанэнцкай платы на шэрагу тарыфных плянаў, коштаў унутрысеткавых званкоў, міжсеткавых і міжнародных злучэньняў, SMS-паведамленьняў, паслуг на аснове мабільнага інтэрнэт-доступу і роўмінгавых тарыфаў.

МТС не паведамляе дакладных лічбаў пра памер падвышэньня. Але адзначаецца, што, да прыкладу, на тарыфе «Выдатны» кошт хвіліны размовы павялічыцца на 30 рублёў (на 30%).

Кошт інтэрнэт-паслуг павялічыцца ў сярэднім на 15–20%. Застануцца бязь зьменаў памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяваньне

Ня зьменяцца і сацыяльна арыентаваныя тарыфныя пляны «Спэцыяльны» і «Блізкі. Для пэнсіянэраў».

Сёлета гэта ўжо другое павышэнне тарыфаў МТС (першае адбылося 11 ліпеня). Апэратар Velcom павялічваў кошты тройчы, некалькі разоў павялічваў тарыфы life:), даражэлі пасугі апэратара Diallog.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG