Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Міжнародная амністыя" зноў заклікала неадкладна вызваліць Саньнікава і іншых палітвязьняў


Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" заклікае беларускія ўлады неадкладна паведаміць адвакату і сваякам экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава аб яго месцазнаходжаньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.

16 лістапада стала вядома, што Саньнікава этапавалі з бабруйскай калёніі, аднак куды менавіта, не паведамілі ні сваякам, ні адвакату. Яго жонцы Ірыне Халіп 17 лістапада ўдалося трапіць на прыём да часовага выканаўцы пасады начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Сяргея Працэнкі, які пацьвердзіў, што Саньнікава этапуюць у іншую калёнію ў сувязі з тым, што яму нібыта пагражае небясьпека. Ён таксама паведаміў, што палітыка будуць этапаваць праз магілёўскую турму ў Віцебскую вобласьць. У якой менавіта калёніі Саньнікаў будзе адбываць пакараньне, Працэнка не канкрэтызаваў. Аднак адваката Марыну Кавалеўскую, якая дабівалася магчымасьці ўбачыць Саньнікава, да яго так і не пусьцілі.

"Міжнародная амністыя" таксама нагадала, што Саньнікаў прызнаны вязьнем сумленьня, таму што быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Праваабаронцы зноў заклікалі беларускія улады неадкладна вызваліць Саньнікава і іншых палітвязьняў. Праваабарончая арганізацыя таксама нагадала беларускім уладам, што яны нясуць адказнасьць за фізычны і псыхалягічны стан здароўя тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG