Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі чакаюцца дажджы, тэмпэратура – да аднаго градуса цяпла.


У Беларусі і ў сьвеце:



У Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры (Рабкораўская, 17, аўдыторыя 125) – сустрэча з акторам Рэгімантасам Адамайцісам. Пачатак аб 11-ай.

У Вене – Форум МАГАТЭ з удзелам арабскіх краінаў і Ізраілю ў справе нераспаўсюду ядзернай зброі на Блізкім Усходзе.

Ёсьць нагода:


Усясьветны дзень тэлебачаньня

Таксама ў гэты дзень:


1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства

1910 — у Менску адбываецца ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла)

1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. У гэты дзень Рада Случчыны выдае дэклярацыю, у якой заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»

1926 — створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) — цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа

1969 — усталяванае першае пастаяннае злучэньне ў межах сеткі ARPANET паміж UCLA і SRI

1990 — падпісаная Парыская хартыя для новай Эўропы

2004 — Парыскі клюб ухваліў прапанову сьпісаць 80% замежнай запазычанасьці Іраку (каля 100 млрд даляраў ЗША)

У гэты дзень нарадзіліся:


1694 — Вальтэр, францускі філёзаф

1874 — Ўінстан Чэрчыль, брытанскі палітычны дзяяч

1921 — Янка Юхнавец, беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар

1936 — Марыя Захарэвіч, беларуская акторка тэатру і кіно

1950 — Альвара Набоа, эквадорскі прадпрыймальнік, палітык правае кансэрватыўнае нэа-лібэральнае плыні

1957 — Мірон Хадакоўскі, гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска

1989 — Фабіян Дэльф, ангельскі футбаліст

У гэты дзень памерлі:

1555 — Георг Агрыкола, нямецкі навукоўца

1790 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», ваявода віленскі, стараста львоўскі. Ён быў найбольш заможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагодзьдзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Эўропе. Ягоная лятыфундыя ахоплівала 16 местаў і 683 вёскі, а вакол асобы князя вілося шмат легендаў.
мечнік вялікалітоўскі, X ардынат на Нясьвіжы, VIII ардынат на Алыцы

1830 — Ян Сьнядэцкі, беларускі астраном, матэматык, філёзаф

1839 — Матэвуш Ліпскі, грэка-, а пасьля рыма-каталіцкі дзеяч, біскуп

1916: Франц Іосіф I, імпэратар аўстравенгерскі

1970 — Чандрасэкара Вэнката Раман, індыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1930 году ў галіне фізыкі

Цытата на памяць


"Жанчына можа захоўваць толькі адну таямніцу – таямніцу свайго ўзросту" Вальтэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG