Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Economist: Закупы рабіце ў Лёндане, Мадрыдзе, Барсэлёне


Экспэрты брытанскага часопіса The Economist апублікавалі рэйтынг 33 эўрапейскіх гарадоў паводле лёгкасьці, выгоды і прыемнасьці, зь якімі можна рабіць закупы ў гэтых гарадах.

У мэтадалёгіі вызначэньня рэйтынгу – які мае назву «The Globe Shopper City Index» – браліся пад увагу такія чыньнікі, як колькасьць крамаў, даступнасьць (цэны) акрэсьленых катэгорыяў тавараў, наяўнасьць гатэляў і транспарту, «культура і клімат» у горадзе.

Дык вось, паводле гэтага рэйтынгу, першы дзясятак эўрапейскіх гарадоў, дзе найлепш рабіць закупы, выглядае наступным чынам: Лёндан, Мадрыд, Барсэлёна, Парыж, Рым, Бэрлін, Лісабон, Амстэрдам, Прага, Будапэшт.

Масква знаходзіцца 19-м месцы, а Кіеў – на 26-м; Менск у гэтым рэйтынгу ня згадваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG