Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel: Беларусь стаіць перад нацыянальным банкруцтвам


Артыкул на тэму эканамічнай сытуацыі ў Беларусі надрукавала інтэрнэт-выданьне папулярнага штотыднёвіка «Der Spiegel»

Як адзначае выданьне, «пачынаючы ад студзеня, інфляцыя хутка расьце. Паводле прагнозаў Міністэрства эканомікі, да канца году яна павінна дасягнуць 100%. Цэны на прадукты харчаваньня вырасьлі ўтрая.

На працягу многіх гадоў краіна жыла не па сродках. Прэзыдэнт Лукашэнка — не прыхільнік рынкавай эканомікі. У 2007 года, калі Расея павялічыла кошты на нафту і газ, а праз год настаў глябальны эканамічны і фінансавы крызіс, у выніку чаго ў кампаніях усяго сьвету пачаліся масавыя звальненьні пэрсаналу, былы саўгасны дырэктар зрабіў выгляд, што нічога быццам бы не адбылося. Па-ранейшаму большасьць буйных кампаніяў у краіне належыць дзяржаве. Пры гэтым ёсьць інфармацыя, што сотні зь іх нібыта прыватызаваныя па сымбалічным кошце — каля 1€.

На гадзіньнікавае прадпрыемства „Луч“, напрыклад, або на флягман краіны — трактарны завод замежным журналістам цяпер ня трапіць. Ходзяць чуткі пра частковае спыненьне гэтых вытворчасьцяў».

«Der Spiegel» піша, што «Лукашэнка мае адчайную патрэбу ў сьвежых грошах. Толькі сёлета яго краіне неабходныя больш за чатыры мільярды эўра для пагашэньня кароткатэрміновых крэдытаў. Агульная запазычанасьць Беларусі складае больш за 24 мільярды эўра. Для параўнаньня: валавы ўнутраны прадукт — каля 25 мільярдаў эўра. Лукашэнка атрымлівае дапамогу ад іранскага кіраўніка Махмуда Ахмадзінэджада, які паабяцаў Менску крэдыт у памеры $400 мільёнаў. Раней 300 мільёнаў даляраў пазычыў Азэрбайджан. Мільярды даюць і Кітай, і Расея, але ў любым выпадку Масква робіць гэта на ўмовах прыватызацыі прадпрыемстваў, калі гэта выгадна расейскім канцэрнам».

Крэдыты, адзначае «Der Spiegel», даюць беларускаму кіраўніку перадышку — прынамсі на некалькі месяцаў.

Тым часам рэпутацыя Лукашэнкі падае. Паводле Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, яму давяраюць толькі 24%. Паводле яго ўласных адчуваньняў, вядома, значна больш: 70%. Пра гэта Лукашэнка заявіў на пачатку кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG