Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя ляўрэаты прэміяў Беларускага ПЭН-цэнтру


Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаюць Аляксандар Тамковіч і Мікалай Мельнікаў. Прэмію імя Францішка Багушэвіча – Людміла Рублеўская і Зьміцер Санько.

Такое рашэньне было прынятае на паседжаньні Рады ПЭН-цэнтру. Журналіст Аляксандар Тамковіч будзе ўганараваны за кнігу інтэрвію «Без палітыкі», дырэктар гарадзенскага музэю Васіля Быкава Мікалай Мельнікаў – за істотны ўнёсак у захаваньне духоўнай спадчыны народнага пісьменьніка, пісьменьніца Людміла Рублеўская – за раман «Сутарэньні Ромула», выдавец Зьміцер Санько – як стваральнік і галоўны рэдактар кніжнай сэрыі «Нашы славутыя землякі».

Ляўрэатамі прэміі ПЭН-цэнтру ў розныя гады былі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Уладзімер Арлоў, а таксама супрацоўнікі Радыё Свабода Віталь Тарас, Віталь Цыганкоў, Аляксандар Лукашук, Сяргей Шупа, Міхась Скобла, Сяргей Дубавец, Ганна Соўсь і Сяргей Навумчык.

Уручэньне прэміяў адбудзецца напрыканцы 2011 году ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG