Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бандарэнка: “Яны хочуць, каб Саньнікаў выйшаў на волю абсалютна дыскрэдытаваным”


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
Разам з жонкай палітвязьня Андрэя Саньнікава Ірынай Халіп ды іншымі актывістамі да будынку Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў прыйшоў і кіраўнік праваабарончай ініцыятывы “Плятформа”, у мінулым палітвязень і асуджаны Бабруйскай калёніі, Андрэй Бандарэнка. У размове са «Свабодай» ён выказаў сваё меркаваньне адносна чарговага этапаваньня Саньнікава.

«Наколькі мне вядома, Андрэю Саньнікаву ўчынілі правакацыю, падчас якой спрабавалі яго дыскрэдытаваць. Абсалютна глупа, нетактоўна і нават, паводле тых мерак, непрафэсійна. Аднак пасьля таго, як у калёніі зразумелі, што ў іх нічога не атрымалася, яны верагодна паспрабуюць зрабіць чарговую спробу дыскрэдытацыі, ужо праз новае этапаваньне. Дэталяў пакуль агучыць не магу, аднак робіцца канкрэтная праца з тым, каб Саньнікаў выйшаў на волю абсалютна дыскрэдытаваным паводле любых надуманых падставаў. Каб усе адпаведна ставіліся да яго. Гэта ў выпадку, калі ён не падпіша прашэньне аб памілаваньні. У Бабруйскай калёніі гэтага не атрымалася, хаця б таму, што ў нас там ёсьць магчымасьці неяк уплываць на сытуацыю, і яны цяпер, магчыма, шукаюць іншыя варыянты. Гэта маё меркаваньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG