Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Польшчы: "Мы чакаем беларускага рашэньня"


Лешэк Шарэпка
Лешэк Шарэпка
"Чаму да гэтага часу ня дзейнічае пагадненьне паміж Польшчай і Беларусьсю аб малым памежным руху? – задалі сёньня пытаньне Лешаку Шарэпку на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

"Мы завяршылі ўвесь працэс ратыфікацыі яшчэ ў верасьні 2010 году. Такім чынам, наша чаканьне цягнецца ўжо 14 месяцаў. Да гэтага часу мы ня мам адказу з беларускага боку аб лёсе гэтага пагадненьня. Мы спрабавалі даведацца, у чым справа, аднак адказу ня маем Нядаўна наш прэзыдэнт прыяжджаў у горад Кузьніца-Беластоцкая , дзе сказаў, зьвяртаючыся да беларусаў – "мы вас чакаем".

На думку амбасадара, такое пагадненьне больш карычнае для беларускага боку, чым польскага, паколькі пад ягонае дзеяньне трапляюць два буйных беларускіх гораду – Берасьце і Гародня.

Падрабязьней пра іншыя тэмы, якія прагучалі падчас прэсавай канфэрэнцыі – пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG