Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Казахстане, сямёра загінулых


Тэракт у Таразе
Тэракт у Таразе
У Казахстане заведзеная крымінальная справа па артыкулах "забойства" і "тэракт" у сувязі з перастрэлкай і выбухам у горадзе Тараз. Там пры затрыманьні рабаўніка зброевай крамы загінулі сем чалавек.

Як паведаміў намесьнік генпракурора Казахстану Нурмуханбет Ісаеў, сярод загінулых пяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, яшчэ трое паліцэйскіх параненыя. 35-гадовы нападнік, паводле пракуратуры, быў прыхільнікам радыкальнага ісламу. У суботу раніцай ён, пагражаючы зброяй, захапіў аўтамабіль, абрабаваў зброевую краму, абстраляў з гранатамёта будынак абласнога дэпартамэнту Камітэту нацыянальнай бясьпекі і паспрабаваў уцячы. Аднак быў паранены, і пры затрыманьні падарваў сябе.

У канцы кастрычніка ў казахстанскім горадзе Атыраў адбыліся два выбухі. Ніхто тады не пацярпеў, сьмяротнік загінуў. Улады Казахстану абвясьцілі, што арганізатары - раней невядомая радыкальная групоўка "Жаўнеры Халіфату", якая дзейнічае за мяжой. Групоўка зьвязала гэтыя атакі з прынятым у Казахстане новым законам аб рэлігійнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG