Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі воблачна, да 4 градусаў цяпла.

У Беларусі і ў сьвеце


Суд Першамайскага раёну Менску разглядае пазоў Віктара Івашкевіча да Беларускага тэлебачаньня, у якім ён патрабуе прызнаць хлусьнёй зьвесткі ў праграме "У цэнтры увагі", штоні быта на падрыхтоўку і правядзеньне Народнага сходу ён прасіў грант 340 тысяч даляраў. Івашкевіч патрабуе выплаціць маральную кампэнсацыю 1 мільён 400 тыс. бел рублёў. Пачатак працэсу -- у 9.30

У Менску -- аднаўленьне судовага працэсу па справе абвінавачаных у тэрарызьме Канавалава і Кавалёва.

У офісе праваабарончага цэнтру “Вясна” – прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная высновам Венэцыянскай камісіі ў справе адпаведнасьці артыкула 193-1 КК Беларусі міжнародным стандартам правоў чалавека. Праспэкт Незалежнасьці, 38 а, офіс 48, пачатак а 12-ай.

У Страсбуры – пленарная сэсія Эўрапарлямэнту.

Таксама ў гэты дзень:


1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за ажнаўленьне незалежнасьці БНР

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя па пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 — Казімір Нестар Сапега, дзяржаўны і ваенны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі

1812 — Паўлюк Багрым, паэт

1840 — Клод Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст

1881 — Аляксей Кайгарадаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык

1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, паэт

1902 — Міхась Машара, пісьменьнік і грамадзка-палітычны дзяяч

1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт

1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пры Малыша і Карлсана

1912 — Янка Золак, паэт

1933 — Леанід Пракопчык, і краязнавец і пісьменьнік

1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, актор

У гэты дзень памерлі:

1359 — Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў

1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп

1716 — Готфрыд Лейбніц, нямецкі матэматык і філёзаф

1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф

1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф

2008 — Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф

2008 — Аляксандр Дракахруст, паэт і перакладчык


Цытата на памяць:


“Карысна чытаць тэксты, а ня верыць на слова!”

Аляксандар Дракахруст
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG