Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня,  пятніца 11 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі чакаюцца дажджы, тэмпэратура – ад мінус 1 да плюс 6 градусаў.

У Беларусі і ў сьвеце


У Менску і абласных гарадах Беларусі плянуецца чарговая акцыя пратэсту «Стоп-бэнзін».

У Жэнэве на 47-й сэсіі ААН Камітэт гэтай арганізацыі супраць катаваньняў разгледзіць пэрыядычную справаздачу Беларусі пра выкананьне Канвэнцыі ААН аб забароне катаваньняў і іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня зь вязьнямі. Акрамя справаздачы афіцыйнай беларускай дэлегацыі будзе заслуханы альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і праваабаронцамі.

Ёсьць нагода


Сьвята першага віна ў Чэхіі

Дзень Незалежнасьці Польшчы

Таксама ў гэты дзень


1918: Сфарміраваны першы кабінэт міністраў Літвы.

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы

1918 — скончылася Першая сусьветная вайна

1918 — пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне сялянаў у Вяліскім павеце

1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўны ў Прагу.

1936 – у Англіі ўпершыню па тэлебачаньні быў паказаны прагноз надвор'я.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам, заснаваньне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі

У гэты дзень нарадзіліся:

1714 — Марцін Матушэвіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, паэт. Пісаў на польскай і лацінскіх мовах. Перакладаў Гарацыя. Напрыканцы жыцьця напісаў ўспаміны, якія ахопліваюць 1714–1764 гады. Частка яго мэмуараў Дыярыюш майго жыцьця перакладзена на беларускую мову і друкавалася ў Спадчыне

1893 — Піліп Кізевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч

1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня

1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі тэатральны актор, народны артыст Беларусі. Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

1908 — Міхась Багун, беларускі паэт і перакладчык

1922 — Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік

1929 — Леанід Сушчэня, беларускі біёляг

1955 — Галіна Тычка, беларуская літаратуразнаўца

У гэты дзень памерлі:

1975: Пётр Савачкін, беларускі гісторык (нар. 11.6.1911)

2004: Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі

Цытата на памяць


Вучыцеся і чытайце. Чытайце кнігі сур’ёзныя. Жыцьцё зробіць астатняе.

Фёдар Дастаеўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG