Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у Мікалая Ўласевіча


Мікалай Уласевіч
Мікалай Уласевіч
Міліцыянты нічога не сканфіскавалі. У пракуратуры Астравецкага раёну Ўласевіч спрабуе высьветліць прычыну ператрусу — яго ў той час не было дома.

Грамадзкі актывіст Мікалай Уласевіч, які жыве ў вёсцы Варняны Астравецкага раёна, выказвае здагадку, што ператрус мог быць зьвязаны з улёткамі, якія напярэдадні былі распаўсюджаныя ў раёне ў ягоную падтрымку.

30-га лістапада ў Ашмянах распачнецца суд на позву аднаго з прадпрымальнікаў да Ўласевіча за паклёп. Сам Уласевіч сьцьвярджае, што мае доказы карупцыі прадпрымальніка і мясцовых ўладаў. Уласевіч кажа, што неаднойчы пісаў пра гэта ў праваахоўныя органы.

Нядаўна Ўласевіч зьвяртаўся ў Вярхоўны суд і дамагаўся, каб кіраўніка дзяржавы пакаралі за ягоны ўказ № 418 "Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай станцыі ў Беларусі". На думку грамадзкага актывіста, дакумэнт парушае Канстытуцыю, дзе запісана, што тэрыторыя Беларусі зьяўляецца бязьядзернай зонай, а дзяржава — нэўтральнай. Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG