Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давер да беларускай эканомікі ўпаў да найніжэйшага


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's перавяло Беларусь і яе банкаўскі сэктар на найніжэйшую, 10-ю прыступку шкалы, паводле якой ацэньваюцца рызыкі банкаўскага сэктару (Banking Industry Country Risk Assessment, BICRA).

S & P разьлічвае рызыкі BICRA па шкале ад "1" да "10", дзе "1" - ­ найменшы ўзровень рызыкі, "10" - найбольшы. Акрамя Беларусі, да групы "10" адносяцца Віетнам і Грэцыя.

"У адпаведнасьці з нашымі крытэрамі, ацэнка эканамічнай рызыкі "10" адлюстроўвае наша меркаваньне аб тым, што краіна падвяргаецца выключна высокай рызыцы ўзьнікненьня эканамічных дысбалянсаў, выключна высокай крэдытнай рызыцы ў эканоміцы і вельмі высокай рызыцы парушэньня эканамічнай устойлівасьці", - паведамляецца ў прэс-рэлізе агенцтва.

Экспэрты агенцтва таксама падкрэсьліваюць высокую палітычную рызыку ў краіне. "Высокая палітычная рызыка ў Беларусі зьніжае прадказальнасьць палітыкі, а магчымыя зьмены ў складзе цэнтралізаванай ўлады могуць прывесьці да эканамічнага ўзрушэньня або абвастрыць яго", - адзначаецца ў паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG