Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеля Сьледчага камітэту трэба зьмяніць каля 30 законаў


Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада правёў рабочую сустрэчу зь дзяржсакратаром Савету бясьпекі Леанідам Мальцавым і старшынём Сьледчага камітэту Беларусі Валерыем Вакульчыкам, паведамляе БелТА.

Лукашэнка: «Сьледчы камітэт — гэта дзіця МУС, КДБ, пракуратуры і Камітэту дзяржаўнага кантролю. Гэта яны павінны, перш за ўсё, кроўна быць зацікаўленымі ў стварэньні працаздольнага, эфэктыўнага Сьледчага камітэту. Не процідзейнічаць, не расстройвацца аб тым, што забралі ў іх, бачыце, сьледзтва».

Леанід Мальцаў прадставіў праекты ўказаў, якімі плянуецца зацьвердзіць Палажэньне аб Сьледчым камітэце, дысцыплінарны статут, штатную колькасьць.

У сувязі са стварэньнем Сьледчага камітэту трэба будзе ўнесьці зьмяненьні прыкладна ў 30 законаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG