Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве камуністаў аблівалі кефірам


Акруговы адміністрацыйны суд Кіева забараніў праводзіць 7 лістапада масавыя акцыі на Хрышчаціку і на Майдане Незалежнасьці. Матывам забароны стала жаданьне прадухіліць сутыкненьні дэманстрантаў супрацьлеглых палітычных поглядаў.

Начальнік прэсавай службы кіеўскай міліцыі Ўладзімер Палішчук папярэдзіў, што парушальнікі забароны будуць аштрафаваныя.

Тым ня менш насуперак забароне акцыі ў Кіеве сёньня адбыліся.

На Майдане ў Кіеве пабіліся камуністы і "свабодаўцы"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:58 0:00
Наўпроставы лінк


Як паведамляе «Ўкраінская праўда», прыкладна дзьве тысячы камуністаў прайшлі сёньня шэсьцем па Хрышчаціку з чырвонымі сьцягамі і партрэтамі Леніна і Сталіна. Лідэр украінскіх камуністаў Пётар Сіманенка ўсклаў кветкі да помніка Леніну на бульвары Тараса Шаўчэнкі.

Байцы спэцназу МУС "Беркут" затрымалі 2 прыхільнікаў нацыянал-радыкальных арганізацый, а таксама аднаго прыхільніка кампартыі на Майдане Незалежнасьці. Гэтыя асобы былі затрыманыя падчас руху калёны прыхільнікаў КПУ.

Група невядомых пачатку кідаць яйкі ў бок у людзей, якія ішлі на чале калёны, у выніку чаго ўзьнікла бойка.

Прадстаўнікі Ўсеукраінскага аб'яднаньня "Свабода" разарвалі, а потым спалілі чырвоны сьцяг кампартыі на Хрышчаціку.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў выстраіліся ў кардон на ходніках каля станцыі мэтро "Хрышчацік" i спачатку не прапускалі прадстаўнікоў "Свабоды" ў бок плошчы.

Але пазьней праход на плошчу быў разблякаваны. У раёне мэтро "Хрышчацік" група асоб, якія выбеглі перад калёнай камуністаў і спрабавалі вырваць ва ўдзельнікаў шэсьця транспаранты, кідалі ў калёну яйкі і спрабавалі абліць прыхільнікаў КПУ кефірам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG