Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 10-дзённага арышту Малчанава затрымалі на трое сутак


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў
Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава пасьля таго, як ён адбыў 10 сутак арышту, ізноў затрымалі на трое сутак. Яго падазраюць у крымінальным злачынстве.

Малчанава і ягонага сябра Андрэя Нікалаеўскага вінавацяць у зьнявазе дзяржаўных сымбаляў. Пад перасьлед міліцыі маладыя людзі трапілі пасьля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава невядовыя залілі фарбай дзяржаўныя сьцягі.

27 кастрычніка суд Барысаўскага раёну асудзіў Малчанава паводле адміністрацыйнага артыкулу «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўніка ўлады».

6 лістапада гэты арышт скончыўся, аднак палітвязень па-ранейшаму ў ізалятары Барысава.

У доме Аляксандра Малчанава апошнім часам адбылося некалькі ператрусаў, падчас якіх супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сымболіку і канфіскавалі кампутар, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG