Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: забаранілі пікет супраць гарвыканкаму


Рыгор Грык
Рыгор Грык
Баранавіцкі гарвыканакам забараніў пікет супраць невыкананьня гарвыканкамам, міліцыяй і судом закону пра мясцовыя сходы.

Заяўку на правядзеньне такога пікету падаваў мясцовы актывіст АГП Рыгор Грык.

У лісьце з гарвыканкаму Грыку паведамілі, што пікет забаронены, бо «заяўленая мэта пікетаваньня аб невыкананьні Баранавіцкім гарвыканкамам, гарадзкім судом і міліцыяй закону аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах не адпавядае сапраўднасьці і патрабаваньням артыкулу 2 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Прадстаўнікі гарвыканкаму патлумачылі: Народны сход 8 кастрычніка не трапляе пад закон аб мясцовых сходах. «Для таго, каб мерапрыемства трапляла пад дзеяньне закону аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, працэс яго падрыхтоўкі, арганізацыі і самога правядзеньня павінен адпавядаць палажэньням і нормам дадзенага закону», — напісана ў лісьце.

Пікет Рыгор Грык плянаваў правесьці 12 лістапада ў Старым парку Баранавічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG