Міністэрства фінансаў Грэцыі афіцыйна паведаміла, што рашэньне прэм'ер-міністра Георгіяса Папандрэў правесьці рэфэрэндум аб пакеце фінансавай дапамогі краіне з боку ЭЗ і МВФ адхіленае.
Кіраўнік грэцкага Мінфіну ў пятніцу патэлефанаваў намесьніку старшыні Эўракамісіі Олі Рэну, міністру фінансаў Нямеччыны Вольфгангу Шойбле і старшыні Эўрагрупы Жан-Клёду Юнкеру і апавясьціў іх аб адмове ад плебісцыту.
Ва ўмовах вострага фінансавага і палітычнага крызысу парлямэнт Грэцыі сёньня галасуе па вотуму недаверу ўраду Георгіяса Папандрэў, які спачатку выступаў за прадстаўленьне Атэнам міжнароднай фінансавай дапамогі, а затым раптам прапанаваў вынесьці гэтае пытаньне на рэфэрэндум.
Лідэры Эўразьвязу папярэдзілі Грэцыю, што ў выпадку адмовы ад фінансавай дапамогі МВФ і ЭЗ, яна павінна будзе выйсьці з зоны эўра.
Самае папулярнае
1