Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяраў сталінскіх рэпрэсій паміналі ў Бельчыцах пад Полацкам


Малітва ля крыжа.
Малітва ля крыжа.
Спачатку ў полацкім касьцёле Сьвятога Андрэя Баболі прайшла памінальная служба, на якую сабраліся мясцовыя каталікі і ўніяты. Потым грэка-каталікі зладзілі асобную малітву за беларускі народ, апавёў сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, полацкі актывіст Мікола Шарах.

Памаліўшыся, зь дзясятак чалавек вырашылі адведаць жалобнае месца каля вёскі Бельчыцы. Цяпер гэта прыгырад Полацку, а ў ранейшыя часы тут была вёска, і каля яе ў 1930-я гады адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Цяпер пра трагічныя падзеі мінулага сучасьнікам нагадвае жалобны крыж, усталяваны ў памяць пра загінулых. Мясцовыя актывісты адведваюць гэтае месца некалькі разоў на год, абавязкова — на Радаўніцу і на Дзяды. 2 лістапада тут таксама гучала малітва за бязьвінна загубленых, прысутныя ўсклалі да падножжа крыжа белыя і чырвоныя кветкі, запалілі сьвечкі і разам прасьпявалі «Магутны Божа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG