Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Глыбокім на Дзяды актывісты адведалі магілу Альберта Бацяноўскага.


Ля магілы Альберта Бацяноўскага
Ля магілы Альберта Бацяноўскага
З 1945 году, падчас навучаньня ў Глыбоцкай пэдвучэльні, Альберт Бацяноўскі быў сябрам «Саюзу беларускіх патрыётаў» — падпольнай арганізацыі, якую стварыла глыбоцкая і пастаўская моладзь.

У 1947 годзе ён быў арыштаваны НКВД і асуджаны за антысавецкую дзейнасьць.

10-гадовы тэрмін зьняволеньня Альберт Бацяноўскі адбываў у ГУЛАГу. Ужо ў сталым веку ён вярнуўся на радзіму, і толькі ў 90-я гады атрымаў паведамленьне пра рэабілітацыю. Памёр у 2005-м, на 76-м годзе жыцьця, і пахаваны на могілках «Копцеўка» ў Глыбокім.

2 лістапада тамтэйшыя актывісты запалілі сьвечкі на яго магіле і зладзілі хвіліну маўчаньня. Памінальная акцыя была арганізаваная з ініцыятывы кампаніі «Гавары праўду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG